Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыянальнага вызваленьня працоўнай Беларусі. Яму прыходзіцца адшукваць параўнаньні разуменьняў і сымболізаваць іх. І трэба адзначыць, што таленту ў яго хапіла досыць, каб сымболічнасьць сваіх малюнкаў перадаць прыгожа, нават дасканала. Тыя яго творы, у якіх асабліва густы адбітак сымболізму, дужа сільныя і мастацкія. Возьмем "Адвечную песьню", надрукованую ў 1910 годзе, "Раскіданае гняздо", дробныя вершы. Ад іх так і павявае запаляючым жарам, так і дыхае гневам і помстаю. Вобразы гукаюць да ўздыму, наводзячы думку на безнадзейнасьць страшэнны заняпад працоўнай Беларусі.

У гэтым хавалася тая асабістасьць Янкавага сымболізму, якая адрозьнівала яго ад сымболізму, што панаваў у расійскай літаратуры. Апошняя згубіла пад яго ўплывам усякую веру, жадную надзею. Расійскія сымболістыя-песьняры і пісьменьнікі накіроўвалі сваю музу ў бок апяваньня цялесных патрэб, нізкіх інстынктаў, самалюбаваньня, богашуканьня, мэтафізычнасьці; яны, фактычна, дапамагалі сваім дарам узмацаваньню рэакцыі і моральнага развалу, адракаючыся ад нядаўных ідэалаў. Бальмонт, Кузьмін, Арцыбашаў, Салагуб, Каменскі і інш. адкрыта палілі старых бажкоў і аддаваліся наўім чарам, кубкам громакіпячым, Саніным, Ледам. Сымболізм беларускай літаратуры, наадварот, нёс службу рэалізму, бо гучаў нотамі прызыву ды протэсту.

Янка Купала вельмі рэдка паддаваўся суму, але ніколі апатыі ці нэрвовай утоме. Ён цьвёрда,