Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яны выдаюцца ў кожнай тэме, з якога-б боку ён да яе не падыходзіў. Будзь то "Жніво", "Восень", "Вясельле", "Каханьне"—усюды спынка на соцыяльных супярэчнасьцях жыцьця, на яго несправядлівасьці ў адносінах да працаўніка.

І ўжо ў гэты пэрыод Янка Купала шчыльна зьвязвае соцыяльныя мотывы з нацыянальнымі. Беларусь фігуруе ў многіх яго вершах, а сам ён сьвядома заве сябе поэтаю беларускім. Аднак большая ўвага гэтаму пытаньню пакідаецца на пасьля. Пакуль пануюць агульныя інтарэсы, абарона якіх насла політычную свабоду, як мост да свабоды нацыянальнай.

*

У працягу часу з 1904 г. па 1907 год Янка Купала напісаў шмат твораў, якія сабраў у адзін зборнік, назваўшы яго "Жалейка", якая-б―

Апявала няволю,
Апавяла нядолю
І грымнула свабодна,
Што жыве край родны.

Выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца" выдала яе ў 1908 годзе. Гэтым выданьнем беларуская літаратура значна ўзбагацілася. Імя поэты было ўжо вядома беларускаму чытачу. І на "Жалейку" накінуліся, сталі чытаць яе з захапленьнем. Вершы "Жалейкі" востра ўразваліся ў душу, будзілі надзеі, клікалі наперад, разьбіваючы цемру насеўшай рэакцыі. Кожнае слова вершу, зразумелае, выпуклае, ачулае, біла молатам па струнах душы, прымушала іх