Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кідалася ў вочы―ня бачыць гэтага ён ня мог. І, бачачы, не хаваў.

Але ў гэты тэрмін мы заўважаем, што поэта ў адзін толькі бок накіроўвае стрэлы сваіх слоў―толькі проціў пана. Горад, як прылада ў руках капіталістых ды самадзяржаўнага правіцельства, адкуль распасьціралася іх сіла, пакуль быў па-за ўвагі поэты. Тварам да твару ён стыкаецца выключна з гнёздамі магнатаў-паноў, якія ўсілілі ў свае сеткі вакольныя вёскі, сялянскую Беларусь. Гэтыя паны―вось соцыяльная хвароба, вось самае горшае ліха на дарозе да прыходу долі. Да іх Купала прарочна кажа:

Пажалей мужыка-бедака,
Пажалей―не адсохне рука...
Пажалей, бо
На сьвет многа прыдзе бяды,
Бо за крыўду сваю адамсьціць.
Сьвіньням будзе крыві не пабраць.
Адамсьціць, аж зямля задрыжыць,
Аж віхры зашумяць, загудзяць![1]

І яшчэ ў аднэй варыяцыі:

Не пагарджайце лапцей лазовых,
З імі шануйце цяжкую працу.
Лапатнік корміць пана з палацу.
Часам-жа лапці-гаю! ой, гаю!―
Выпруць дастатак з нашага краю...[2]

Пэрыод творчасьці ад пачатку да 1906 году Янка Купала пераважна прысьвячае грамадзкім напевам.

  1. "Жалейка", стар. 10.
  2. Там-сама, стар. 11.