Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

люцыі 1905 г. — сьведкамі таму. Гэта-ж у імя волі адбываюцца магутныя бойкі, гэта-ж за ёю

Ідуць людзі — ў крыві грудзі,
Паходні ў руках,

якім

Няма ночы, жарам вочы
Зіяюць, аж страх![1]

Яны поэту самога

Абуджаюць, узываюць:
Гэй, на нейкі бой[2].

Ваяўнічасьць настрою, бадзёрасьць не пакідаюць Янкі Купалы на працягу доўгага часу: ён жыве з эпохаю, сугалосна з часам грандыёзнага ўздыму працоўных гушч 1905 г. Блізкія ідэалы, што залуналі на сялянскім паземе Беларусі, — ідэалы родныя і мілыя поэце. І мы бачым, як глыбока прасякнуты баявітасьцю яго вершы тае пары. Сум і безнадзейнасьць тане ў шырокіх хвалях высокіх парываньняў. Поэта пытае:

Ах, ці доўга, братцы, будзем пад нядоляй мы стагнаць?
Ах, ці доўга сваё шчасьце, сваю долю праклінаць?

І адказвае, што гэтым гору не пасобіш, што вакола працаўнікі ў нядолі ды брудзе, таму што „самі многа вінаваты“.

Так, віну за цяжкі стан Янка Купала сьвядома ўскладаў на самыя працоўныя гушчы. Гэта ён адзначаў у многіх мясцох у розных варыяцыях. Процілегласьць між панам і сялянствам вельмі востра

  1. Жалейка“, стар. 60.
  2. Там-сама.