Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нага і экономічнага ўкладу куды цяжэй там, дзе да іх прылучан яшчэ нацыянальны ўціск. Беларусь, якую адну пакуль бачыў і чуў перад сабою Янка Купала, болей іншых краін была заціснута ў ярмо няволі, у бяскультурнае завяданьне. Куды поэта ні кідаўся―спатыкаў пана, ашчасьліўленага культураю, чужою і варожаю агромнай гушчы цёмнага, запрыгоненага беларускага сялянства. Гэта культура ішла ад мэты, каб ямчэй абіраць селяніна. І заданьні гэтай культуры падтрымлівала з гарадоў другая варожая культура, культура папоў і чыноўнікаў у нявольніцкім выяве сваім на Беларусі. А будаўнік жыцьця ціснуўся, заганяўся ў гэткія ўмовы, з якіх ня можна было ўбачыць сонца, сьвятла.

Гэткая сытуацыя, бязумоўна, абурала Янку Купалу; часамі ён прыходзіў у гнеў і галосна клікаў:

Дружна йдзі, бедны люд, і з зары да зары
Працуй, біся, ня гніся пад лямкай цяжкой.
І за праўду сваю, дачакаўшы пары,
З касой вострай сваёй дружна, сьмела пастой[1].

Занадта згусьцілася гора вакола, ажно не дае спакою, прасьветлае гадзіны.

Але чым мацнейшы яго ўціск, тым большая прага ў поэты бегчы

К долі, к волі, гэт, па полі.

Што гэтая воля дастанецца людзям, працаўніку—Янка Купала не сумняваецца анізваньня. Дзеі рэво-

  1. Жалейка. Верш "Касьба", стар. 122.