Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

друку, не маглі быць надрукаваны па сваёй рэволюцыйнасьці. Ды ня толькі расійскія газэты паступова-лібэральнага характару, а пасьля на'т "Наша доля"—газэта Беларускае Соцыялістычнае Грамады―і "Наша Ніва" на працягу ўсяго 1906 г. не асьмельваліся пускаць у друк Янкавых вершаў таго часу[1]. Ужо некалькі пазьней у галіцыйскім друку, дзе даваўся крытычны агляд поэзіі Янкі Купалы, было прыведзена некалькі забароненых у тагачаснай Расіі яго вершаў.

Само сабой зразумела, што Янка Купала ня мог дзеля складу сваіх думак і характару выхаваньня якое дастаў ён у цяжкіх умовах сялянскага ды службовага (у панскіх дварох) жыцьця, зацікавіцца мотывамі не грамадзка-політычнага зьместу. То-б перакорыла сутнасьці жыцьцёвых падзей тэорыі соцыяльнага разьвіцьця. Навокал поэты быў сьвет клясавых супярэчнасьцяй; ад іх ня мог ён пазбавіцца на працягу ўсёй маладосьці, юнацтва. Наадварот, толькі Янка Купала пасталеў, як на яго лягло ярмо павіннасьці гаспадара, селяніна, і тады клясавыя супярэчнасьці шчыльна сьціснулі яго з усіх бакоў. Пасьля сьмерці бацька не пакінуў спадчыны, якая-б магла забясьпечыць сям'ю: цяжкая праца зямляроба, а ўперамежку слугача, прытым, няўседнага на адным месцы больш 1—1½ гады,―праца

  1. На вялікі жаль, усе гэтыя вершы загубіліся, і мы ня можам ніводнага з іх прывесьці ў даным нарысе.