Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

уцяжыла свой стан. Бацьком прышлося яшчэ многа раз пераходзіць з месца на месца, шукаючы то зямлі, то службы. Пры гэтым вандраваньні па абшарах Беларусі поэта рос, выхоўваўся, вучыўся, набіраючыся непасрэдных уплываў ад вакольнага жыцьця беларускага селяніна, парабка-найміта, дробнага панскага служкі. Чулая душа Янкі ўбірала ў сябе ўсе праявы ў сельскім жыцьці і адбівала іх у сабе з портрэтнаю яркасьцю. Нягоды, зьвязаныя з бяспрытульнасьцю ў сваёй сям'і, паглыблялі ачуласьць і ўспрыяцьце будучага поэты.

На 13 годзе памірае бацька Янкі. Поэта становіцца ўдзельнікам цяжкага стану сям'і, сам робіцца яго ахвяраю. І яшчэ вастрэй паўстае ў яго думках неадхільнае пытаньне: чаму іх сям'і так цяжка, а тут-жа, помеж, паном так добра жывецца? Малады розум настойна шукае адказу на гэта пытаньне. І калі з яго ўзростам і сталасьцю прычыны соцыяльнае несправядлівасьці праясьняюцца, Янка, бяручыся за пяро, за пісаньне сваіх першых вершаў, укладае ў іх зычныя мотывы ня толькі рэволюцыйнасьці, а і клясавых адзнак. Пачуцьцё дыктуе словы, якімі выразна падкрэсьліваюцца дагэтуль нявыказаныя нікім, насьпеўшыя, узьвіхраныя думкі і імкненьні беларускіх працоўных гушч.

Верш, надасланы і надрукаваны ў "Северо-западном крае"―"Мужык"―адзін з цыклю першых рэволюцыйных вершаў Купалы, быў выпадкова надрукаваны. Іншыя, якія Я. Купала пасылаў для