Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асноўная прычына клясавых супярэчнасьцяй, якія прыціснулі селяніна і з якіх, зразумела, выйсьце адно: зрабіць, каб "мужык-чалавек" стаў панам тых багацьцяў, якія дабываюцца "сахою й касою", "валоваю працаю",―адзнаньне гэтага паказвае, што поэта зьяўляецца сынам свае эпохі і тых соцыяльных умоў, якія справаджаюць яго нараджэньне і яго жыцьцё.

Янка Купала―селянін. Бацькі―арандатары зямлі. Продкам поэты за нейкую выслугу перад кн. Радзівілам дасталася зямля, на якой узьнік засьценак Пяскі, заселены сям'ёю Луцэвічаў. Яны ўраблялі гэту зямлю, плацячы чынш. Але ўжо дзеда поэты "міласьцівы" князь выкінуў з зямлі; бацька Купалы з братамі мусіў шукаць шчасьця ў іншых мясцох. Удалося заарандаваць фольварак "Камень" каля мястэчка Івянец, ды што-ж―не надоўга. Ізноў бацька пераехаў на новае месца, на гэты раз у фольварак Раговічы Набароўскага, Старасельскай воласьці, Менскага павету і губэрні. У гэтым месцы бацька ажаніўся з сялянкай Бэнігнай Валасэвіч з фольварку Няшота, Рубяжэвіцкай воласьці, Менскай губэрні (у 1879 г.). Але ўжо праз год бацькі поэты пераехалі з Раговіч у м. Паморшчына на службу да пана Зьдзяхоўскага, каля Ракава, адкуль праз год перабраліся да братоў бацькі ў фольварак Вязынка Замбржыцкага, Менскага павету, Заслаўскай воласьці.

У Вязынцы якраз і нарадзіўся наш поэта 25 чэрвеня старога стылю 1882 г. Сям'я пабольшылася,