Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скаргу на цяжкі лёс, у якім апынулася беларуская бядняцка-сялянская меншасьць у Латвіі. І хоць гэтыя творы пакуль далёкі да мастацкай дасканаласьці, затое яны поўны непасрэднага пачуцьця і зьяўляюцца адзнакай культурнага абуджэньня адарванай ад Савецкай Беларусі часткі беларускага насельніцтва.

Водлуг разьвіцьця прыгожага пісьменства расьце і мацнее беларуская крытычная літаратура. Ужо пачынаючы з часу Кастрычнікавае рэволюцыі, мы наглядаем за зьяўленьнем у друку шэрагу крытычных прац. Гэтак у Вільні А. Навіна выдае сваю кніжку "Нашы песьняры", дзе разьбірае творчасьць раду беларускіх пісьменьнікаў - Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча, 3. Бядулі, Канстанцыі Буйлы. У 1920 годзе выходзіць з друку праца Ў. Ігнатоўскага "Кароткі нарыс нацынальна-культурнага адраджэньня Беларусі", у якім адводзіцца шмат месца разбору творчасьці беларускіх пісьменьнікаў. Спусьціўшы год Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі выдае новую кніжку У. Ігнатоўскага "Мотывы лірыкі беларускага песьняра М. Чарота". У гэтай працы У. Ігнатоўскі ўсебакова разглядае першыя творы таленавітага поэты, грунтоўна даводзячы думку, што "мотывы М. Чарота робяць яго лірыку цікаваю як для працоўнай беднаты Беларусі так і для працоўнай беднаты ўсіх краёу". 3 выйсьцем часопісі "Полымя" на яго старонках пачынаюць зьяўляюцца крытычныя артыкулы У. Дзяр-