Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сярод іх маюцца і досыць выдатныя па сваёй здольнасьці, ужо ўнёсшыя ў беларускую літаратуру багатыя уклады. Да ліку апошніх трэба першым чынам залічыць таленавітую поэтэсу Наталю Арсеньневу. Яе зборнік вершаў, нядаўна вышаўшы з друку "Пад сінім небам" сьведчыць аб незаўраднасьці поэтыцкіх здольнасьцяй яго аўтара. Наталя Арсеньнева - пераважна поэта-лірык. У яе творах пераважае сумны настрой, індывідуальныя перажываньні; але з мастацкага боку яны ня ўступаюць якасьці творам многіх ляпейшых беларускіх пісьменьнікаў.

Апроч Наталі Арсеньневай, трэба адмеціць яшчэ Сваяка, і. Дварчаніна, Салагуба і інш., якія сваёю творчасьцю падтрымліваюць разьвіцьцё беларускае літаратуры ў Заходнай Беларусі.

Маюцца літаратурныя пачынаньні і ў Латвіі. Некалькі часу таму назад у Рызе вышаў зборнік вершаў маладых беларускіх пісьменьнікаў, на які даны былі водгукі ў шэрагу латыскіх газэт. Сярод іх зьвяртаюць на сябе ўвагу Н. Казлоўская, Я. Воркуль, А. Бартуль і інш. Але і латыскія ўмовы мала спрыяюць культурнаму ўздыму беларускай меншасьці. З гэтае прычыны і праявы нараджэньня беларускае літаратуры ў Латвіі ўпіраюцца ў моцныя перашкоды. Сярод іншых перашкодаў, асноўнаю зьяўляецца адсутнасьць беларускае газэты ці часопісі, на старонках якіх маглі-б друкавацца пачынаючыя беларускія пісьменьнікі. У сваіх творах, зьмешчаных у адзначаным зборніку, аўтары яго выліваюць балючую