Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жынскага, М. Піотуховіча, М. Байкова, 3. Жылуновіча. Паступова ў беларускай літаратуры афармляецца значны асяродак крытыкаў, працы якіх ахопліваюць як агульныя зьявы ў жыцьці беларускай літаратуры, гэтак і творчасьць паасобных пісьменьнікаў. К бягучаму часу ў аналах беларускае крытычнае літаратуры маецца шмат каштоўных рэчаў, як працы проф. Піотуховіча "Беларуская літаратура" і нарысы ў часопісах (пра творчасьць М. Багдановіча, Ц. Гартнага і інш.), У. Дзяржынскага (пра творчасьць Я. Купалы, Я. Коласа і інш.), проф. І. Замоціна (пра творчасьць Я. Купалы, М. Багдановіча і інш.), М. Байкова (пра творчасьць Ц. Гартнага, Н. Арсеньневай, Я. Купалы, і інш.), Тод. Глыбоцкага. Пры гэтым характэрна тое, што беларуская крытыка ў аснове сваёй соцыолёгічна-марксыцкая. Беларуская літаратура вывучаецца ёю з пункту гледжаньня яе настраëвасьці, зьместу ідэолёгічнай насычанасьці. Формальны бок закранаецца ўдругарадзь. І гэта зусім зразумела, калі прыняць пад увагу тое, што беларуская літаратура нашых дзён набывае значэньне аднаго са складаных і досыць важнага фактару у справе соцыялістычнага будаўніцтва. Формальная крытыка, маючы на ўвазе голую угонку за эстэтыкай, зараз занепадае нават ва ўмовах разьвіцьця расійскае літаратуры. Тым болей для яе цясьней прабіцца ў абставіны беларускія.

У цалку, беларуская крытыка, як і беларускае прыгожае пісьменства, значна вырасла, набыла ста-