Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

быў сышоў на нішто. Не ўдаваліся частыя спробы заснаваньня і іншых пісьменьніцкіх організацый, як „Пробліск“ і „Літаратурная комуна“. Першая з гэтых організацый нічым сябе не праявіла, а другая абмежавалася ўсяго выданьнем двух нумароў свайго часопісу „Росквіт

*

На працягу паказанага пэрыоду дыфэрэнцыяцыі маладых пісьменьніцкіх сіл старэйшыя беларускія пісьменьнікі частка навейшых стаялі ў баку ад пералічаных аб‘яднаньняў. Формальна яны не уваходзілі ні ў якую організацыю, а фактычна ядналіся вакол часопісу „Полымя“. Іх творчасьць, аднак, нясупынна разьвівалася, шчыльна падблізіўшыся да рэволюцыйна-пролетарскіх настрояў. Час-ад-часу выданьнем зборнікаў сваіх твораў яны засьвядчалі гэта перад шырокімі коламі работніцка-сялянскіх гушчаў. „Безназоўнае“ Янкі Купалы, „На прасторах жыцьця“ Я. Коласа, „На зломе“ Я. Нёманскага, поэмы М. Грамыкі („Лясьнічанка“, „Сямімільнымі крокамі“ і інш.) па ідэолёгічнаму зьместу і па мастацкаму аформленьню зьяўляюцца асноўнымі першаякаснымі творамі ў беларускай сучаснай літаратуры. Дзякуючы гэтаму і цэламу раду іншых прычын, перад старэйшымі і часткаю маладзейшымі пісьменьнікамі паўстала пытаньне пра заснаваньне свайго асобнага аб‘яднаньня. Апошняе і было заложана ў канцы 1927 г. пад назваю „Полымя“. Аб‘яднаньне „Полымя“ паставіла сваім заданьнем, вясьці сваю творчасьць водлуг соцыялі-