разьвілі шырокую выдавецкую працу шляхам друку часопісяў і зборнікаў апавяданьняў ды вершаў. З першымі трыма гадамі (1924—26) існаваньня і працы „Маладняка“ зьвязаны асабліва бурлівы пэрыод у разьвіцьці беларускае літаратуры. Адкідаючы адмоўныя бакі маладнякоўскай чыннасьці за паказаны пэрыод, нельга не аддаць павіннага яго багатым дадатным баком.
Аднак паглыбленьне соцыялістычнага будаўніцтва, унёсшага рэзкую дыфэрэнцыяцыю ў ідэолёгічную яго надбудову, рашуча адбілася на далейшым існаваньні „Маладняка“. Сабраўшы пад свае шаты рознастайных па настрою і па пахаджэньню маладых пісьменьнікаў, „Маладняк“ ачуўся ў ідэолёгічных супярэчнасьцях унутры сябе, і ў пачатку 1926 году распаўся надвая. З яго шэрагаў вышла правае, сялянскае крыло пісьменьнікаў, згуртаваўшы пасьля новую пісьменьніцкую організацыю „Узвышша“. Гэта організацыя, пад выглядам змаганьня за якасьць літаратурнае творчасьці, фактычна пачала культываваць адмоўныя бакі „Маладняка“, паступова сышоўшы ў нізіны выразнага ўпадніцтва, пустых вобразаў і містычных настрояў. У супроць ім пісьменьнікі, што засталіся ў „Маладняку“, сваёю далейшаю працаю сталі на другім полюсе, вядучы сваю творчасьць усьцяж соцыялістычнага будаўніцтва. Але, ня гледзячы на гэта, надалей „Маладняку“ ў яго першапачатковым выглядзе захавацца ня прышлося. Ён паступова занепадаў, калоўся і к канцу 1927 году