Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у 1922 г.; ей было пасьвечана многа крытычных нарысаў і дыспутаў. М. Чарот у "Босых на вогнішчы" малюе ў яскравых, сакавітых фарбах вобразы змаганьня бядняцкіх элемэнтаў за вызваленьне Беларусі з-пад польскае окупацыі. Перад чытачом праходзяць поўныя хараством і сілаю здарэньні гэтага пэрыоду ў жыцьці Беларусі. Апроч глыбіні думак, поэма прыцягае да сябе і навізною пабудовы вершу, сваім стылем і дынамікай.

"Босыя на вогнішчы" паслужылі штырхачом да выяўленьня шырокае пролетарскае плыні ў творчасьці беларускіх пісьменьнікаў. "Маладняк" - аб'яднаньне поэтаў, якія прышлі ў літаратуру пасьля Кастрычніка, фактычна стаў калыскаю гэтае плыні. Цэлы шэраг маладых пісьменьнікаў, увайшоўшых у гэта аб'яднаньне, пасьпелі выявіць сябе на працягу бліжэйшага году. Ужо ў 1923 г. беларускаму чытачу былі добра вядомы гэткія здольныя пісьменьнікі, як: А. Александровіч, А. Дудар, М. Зарэцкі і інш.

"Маладнякоўцы" ў сэнсе мастацкага разьвіцьця і колькасных вынікаў свае працы дасягнулі вялікіх посьпехаў. На працягу 1924-1927 г. г. імі выдадзена да пяці дзесяткаў зборнікаў вершаў і прозы, да трыццаці нумароў часопісу "Маладняк“.

Паміма літаратурнае працы "Маладняк" правёў вялікую грамадзка-выхаваўчую работу. Ён зорганізаваў вакол сябе шырокія колы беларускае моладзі, выявіў з яе шэраг здольных ядынак. Філіі "Маладняка", раскіданыя па ўсёй Беларусі, у сваю чаргу