Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларускай рэспублікі рабочых і сялян. "Полымя" паставіла заданьнем выхаваць веру ў правовасьць і ў сілу ленінскага методу вырашэньня нацыянальнага пытаньня. Выйсьце першага нумару часопісу засьведчыла, што беларуская літаратура ў поўным складзе яе будаўнікоў шчыльна падышла да гэтага.

1923 і 1924 г. канчаткова замацавалі савецкую ідэю наогул ва ўсіх галінах беларускае пасьляреволюцыйнае культуры і прыватна ў беларускай літаратуры. і старыя і маладыя пісьменьнікі сышліся на аднэй пляцформе і з аднакавай энэргіяй прыняліся за працу. К гэтаму часу не асталося ў беларускай літаратуры ніводнага пісьменьніка, які-б шукаў іншых шляхаў да беларускае будучыні. Тыя, каму незьясьнëнымі паказаліся грандыёзныя праявы рэволюцыйнай завірухі, сышлі з літаратурнае арэны: адны памёрлі, хаваючыся ў Польшчы (Алесь Гарун-1920 г., Ядвігін Ш.-1922 г.), іншыя залажылі леру на траму; тыя-ж, хто хоць і ня зразу, а разабраўся ў падзеях часу, пашлі на спатканьне будучыні цьвёрдымі крокамі.

Але і з тэй агульна-рэволюцыйнай афарбоўкі беларускай літаратуры, якая стабілізавалася ў 1924 г., выдзяляюцца паасобныя рэчы, орыгінальныя па сіле і моцы рэволюцыйнага пачуцьця, заложанага ў іх. Найболей яскравай формацыяй гэтага роду ёсьць поэма М. Чарота "Босыя на вогнішчы". Гэта поэма нарабіла шмат гоману пры сваім выйсьці ў сьвет