Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

якія формуюць з яе будучых ваяк за соцыяльнае і нацыянальнае перабудаваньне Беларусі. Водлуг гэтае асноўнае думкі ідзе апісаньне тых клясавых супярэчак, якія заўсёды справодзіліся ў мяшчанска-сялянскім быту суадносінамі паміж багатаю (кулацкаю) часткаю мяшчанска-сялянскага насельніцтва і яго бяднейшымі прадстаўнікамі. "Завіруха" М. Чарота цалкам зьявілася водгукам на падзеі новага жыцьця і служыла падставаю для разьвіцьця маладой, раволюцыйнай плыні ў беларускай літаратуры. М. Чарот гэтак піша ў прадмове да свайго зборніка: "Мой зборнік-хутчэй дынаміка, чым статыка". Ён адбітак таго, што перажываў аўтар ня толькі як наглядчык рэволюцыйнай завірухі, але як і непасрэдны яе удзельнік. А Цішка Гартны свае "Песьні працы і змаганьня" прысьвяціў тым таварышом, "якія змагаліся і змагаюцца за пабудову Беларускае Савецкае Соцыялістычнае Рэспублікі".

Мы засыпаны сьнежнымі іскрамі,
Ломім ногі ў гальлі буралому...
Крычым сонцу: "Блізка мы, блізка мы!
К сьвету вялікаму, новаму!" -

кажа М. Чарот ва ўступным сваім вершы "Завіруха".

і на "Крык сонцу" М. Чарота чула адгукаюцца падарожнікі поэты... Яны зьлятаюцца восеньню 1922 г. на сьвятло першага марксыцкага беларускага часопісу „Полымя". Часопіс першым выкінуў лёзунг аб'яднаньня беларускіх культурных сіл вакол марксыцкага сьветапагляду для савецкага будаўніцтва