Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Памянёныя выданьні па сваёй якасьці і па свайму значэньню папаўнялі іх колькасны эфэкт. 3 выданьняў гэтага часу выдзяляліся "Новая Зямля" Якуба Коласа, "Бацькава Воля" Цішкі Гартнага, "Завіруха" і "Босыя на вогнішчы" М. Чарота. Гэтыя творы адлічаюцца сваёю фундаментальнасьцю і шыратою размаху, і ў беларускай літаратуры зьяўляюцца першымі вялікімі палотнамі. "Новая зямля" Якуба Коласа дае нам багаты вобраз усебаковага жыцьця беларускага селяніна, пачынаючы ад калыскі і канчаючы магілаю. У ёй яскрава абмалёваны ўсе пэрыпэтыі гэтага жыцьця, пададзены сакавітыя малюнкі беларускае натуры і вы ведзена спаконная думка-імкненьне героя поэмы "найсьці новую зямлю". Старая зямля-гэта вастрог, цесны і пакутлівы, як і ўся дарэволюцыйная Беларусь. Жыць на старой зямлі робіцца не пад сілу. Трэба дамагацца новае зямлі, на якой-бы можна было пабудаваць і новае вольнае жыцьцë-вось ідэя поэмы "Новая Зямля".

Але сваю поэму Якуб Колас пісаў на працягу доўгіх гадоў да рэволюцыі. З гэтае прычыны ў "Новай зямлі" слаба адчуваецца дынаміка рэволюцыйнага пачуцьця, і самы процэс адшуканьня зямлі героем поэмы паказваецца ў эпічных настроях. Тым ня меней, сіла і глыбіня здольнасьці Якуба Коласа робіць гэты яго твор клясычнаю рэччу.

У першай частцы "Сокі цаліны" - "Бацькава воля" Цішкі Гартнага адбіваецца жыцьцё местачковае моладзі, зачэпленае соцыялістычнымі ідэямі,