Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гатаваў музу да ўрачыстых гімнаў гэтаму вызваленьню.

Гэты новы пэрыод гісторыі беларускага працоўнага народу першымі пагоджана вітаюць Міхась Чарот і Цішка Гартны. Яны-ж таксама першымі сваёю творчасьцю закладаюць фундамант для пасьлякастрычнікаўскіх усходаў беларускае літаратуры. іх песьні таксама падаюць вокліч новым маладым, народжаным рэволюцыяй, беларускім пісьменьнікам.

Ужо ў 1921 годзе выяўляюць сябе А. Александровіч і А. Дудар. Маладая бадзёрая творчасьць у абодвых прасычана рэволюцыйнымі мэлёдыямі і цалкам прысьвечана апяваньню пратварэньня Кастрычніка ў беларускае жыцьцё. За імі прыходзяць Міхась Зарэцкі, А. Моркаўка, Я. Нёманскі.

Адначасна падае свой першы гучлівы водгук на вялікія падзеі сучаснасьці Янка Купала. У вершы на "Сьмерць С. Булата" ён вітае надыходзячую комуну. Некалькі пазьней Якуб Колас урачыста сьведчыць тысячную залю яго спаткаўшых на зямлі адноўленай Беларусі новых сваіх настроях, аб сьветлай веры ў будучае свае краіны. Гэткім чынам, ужо ў пачатку 1922 году беларуская літаратура становіцца ўцалку сугучнай эпосе, літаратурай савецкай. Асноўнаю падставаю для яе ўгрунтаваньня, базысам для яе посту, зьяўляецца ўзрост дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Засноўваецца беларускі тэатр, беларуская мова стае моваю