Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чае працы ў краіне. Яскравыя дні нараджэньня беларускага дзяржаўнага організму, як рэспублікі працоўных, хутка засмуціліся новаю навалаю, на гэты раз у выглядзе польскае окупацыі. Апошняя на працягу году ізноў нішчыла ўсе праявы нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі і душыла думкі аб яе дзяржаўным будаўніцтве. Пад польскім прасам цяжка было вадзіць пяром беларускаму пісьменьніку. Страшны ўціск окупацыйнае няволі яскрава выглядаў у смутных напевах ад гэтага часу і Янкі Купалы, і Зьмітрака Бядулі, і А. Гаруна і інш. Бліснуўшая надзея на Пілсудзкага, на хвіліну зьвіхнуўшая марнымі надзеямі некаторых з іх, хутка патухла.

Вось чаму ў час польскае окупацыі літаратурнае беларускае жыцьцё пульсавала зусім ціха. Газэта "Беларусь" і часопісь „Рунь", хоць і часта зьмяшчалі творы пісьменьнікаў, але па іх нельга было адмеціць адзнакі здаровага жыцьця беларускае літаратуры і сымптомаў яе далейшага разьвіцьця. Янка Купала пяяў аб "Выраі", да якога імкнуўся як найхутчэй выляцець з абдыму цяжкае зімы. 3. Бядуля захапляўся ваяцкімі мотывамі, і калі адхіляўся ад іх, то чуў пад "вокнамі свае каморкі" шапаценьне страшных зданьняў.

Аднак ні што іншае, як страшныя здані гартавалі рэволюцыйныя думкі новага здольнага пісьменьніка Міхася Чарота. Апошні настарожана чакаў прыходу Чырвонай арміі для вызваленьня Беларусі, пяяў аб надыходзячым вызваленьні свае радзімы і