Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

палохалі. У два бакі накіраваліся і беларускія пісьменьнікі. Частка іх застаецца пад нямецкаю окупацыяй, другая асталёўваецца ў Пецярбурзе. Глыбокая розьніца ўмоў памянёных цэнтраў яскрава адбіваецца ў іх творчасьці, прыціснутай, звужанай у окупацыі, і вольнай, пазыўнай пад саветамі. Янка Купала, 3. Бядуля, А. Гарун і інш. аддаюцца апавяданьню запрыгоннай нанова краіны, у сымболічных вобразах зазываючы яе выратавацеля. Рэволюцыйныя падзеі, водгук якіх даносіцца з усходу, іх цешыць і абнадзейвае на гэта. Але вакольваючыя ўмовы лёкалізуюць іх бадзёрасьць... Прыкрая сапраўднасьць не дае разгарнуцца іх прызыўным напевам.

Апошнімі прасьвечваецца творчасьць тых з пісьменьнікаў, якія апынуліся ў цэнтры рэволюцыйных падзей і на чыю долю выпала зьбіраць сілу для зьвяржэньня окупацыі і ўтварэньня работніча-сялянскае Беларусі. У творах апошніх (Ф. Шантыр, Ц. Гартны, А. Гурло) гучэла цьвёрдая ўверанасьць у пераможны поступ вялікага Кастрычніка, урачыстасьць вызваленьня беларускіх працоўных гушчаў.

іх веру цалкам апраўдала бурлівая сапраўднасьць, калі фактам выданьня ў сьнежні 1919 г. маніфэсту часовага рэволюцыйнага правіцельства радзіла сьвету незалежную Савецкую Соцыялістычную Рэспубліку Беларусь... Праўда, памянёны акт, гістарычнае значнасьці і неасяжнае вялікасьці, ня зразу ўсё-ж зьнішчыў перашкоды для вольнага распачыну аднаўлен-