Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ўмовам прыфрантовага гораду. Большая частка актыўных дзеячоў была забрана ў салдаты, рэшта раскінулася па Расіі. Пастановаю ўлады зачыніліся беларускія газэты і часопісы. У паветры залуналі пагрозныя здані невядомасьці наступнага ў жыцьці беларускага народу. Хвалі выгнанцаў, прымусова пакінуўшых краіну і паехаўшых у сьвет, разбурэньне гарадоў і вёсак нямецкаю ды расійскаю арміямі, поўнае здратаваньне здабыткаў упартае, цяжкае, векавое працы ставілі пытальнік ня толькі над лёсам адраджэнцкіх ідэй, а і над лёсам краіны…

Пад знакам застою мінула доўгіх паўтара гады. І толькі ў 1915 годзе паціху ізноў заварушылася грамадзкая і літаратурная чыннасьць; на гэты раз яна раздвоілася па месцу: адзін цэнтр яе заснаваўся ў тэй-жа Вільні, якую занялі немцы, другі — у расійскіх гарадох, галоўным чынам, у Пецярбурзе. Але гэта не паспрыяла ажыўленьню літаратурнае працы. Пад окупацыяй пісьменьнікаў не засталося, а ў Расіі нельга было ўзьбіцца на беларускую газэту ці часопіс. З-за гэтага ня было магчымасьці навязаць зносіны з раскіданымі ўсюды пісьменьнікамі, надаць ім настрою і прыцягнуць да творчасьці. Заснованыя ў канцы 1906 г. ў Пецярбургу газэты „Дзяньніца“ і „Сьветач“ крыху пасунулі справу ў гэтым напрамку: патрошку сталі адгукацца песьняры і пісьменьнікі і надсылаць у рэдакцыі газэт свае творы. Аднак падзеі рэволюцыі 1917 году гэта супынілі. Тым ня меней перад беларускімі працаўнікамі замір-