хто з іх; большасьць здавальняецца друкаваньнем сваіх твораў у тыднёвіку „Наша Ніва“, у квартальніку „Маладая Беларусь“, у календарох і рэдкіх непэрыодычных зборніках. Гэтыя-ж умовы не дазволілі ў адзначаны пэрыод зьявіцца гэткім літаратурным рэчам, як поэма, апавяданьне, роман.
Шчасьлівейшымі ад іншых асталіся ў „нашаніўскі“ час Янка Купала і М. Багдановіч. Першы праявіў на працягу ад 1905 да 1917 г. найбольшую інтэнсыўнасьць свае творчасьці, сумеўшы выдрукаваць тры зборнікі вершаў („Жалейка“ — 1908 г., „Гусьляр“ — 1909 г., „Шляхам жыцьця“) і дзьве сымболічныя поэмы „Сон на кургане“ і „Адвечная песьня“.
Максім Багдановіч па свайму складу быў чыста мастацкаю натураю. Дзякуючы сваёй адлучцы з Беларусі, ён не ўваходзіў у асяродак беларускага нацыянальна-рэволюцыйнага і культурнага руху, а наглядаў яго разьвіцьцё здалёк і з гэтага далёку сачыў за беларускаю літаратураю, пачынаючы пісаць і сам. І вось, пішучы, М. Багдановіч адчуваў: нязнаньне жывое беларускае мовы, адсталасьць ад ідэй часу. Гэтыя прычыны моцна ціснуць на яго багатую здольнасьць да творчасьці. Яго адукацыя[1] і шырокае знаёмства з расійскаю ды чужаземнымі літаратурамі дазваляла яму ўдасканаліць беларускі верш.
Праца М. Багдановіча ў гэтым напрамку справодзілася буйным посьпехам: дзякуючы яго працы
- ↑ М. Багдановіч адзін ад сваіх равесьнікаў меў мажлівасьць скончыць гімназію і вучыцца ў ліцэі.