Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Купала меней стыкаецца з самою постацю трудавых процэсаў, і радзей адчувае непасрэдныя настроі ад уплыву рытмічных рухаў гэбля па дзераве, сабачкі па шкуры, кельні па цэгле. Апошнія застаюцца прэваліраваць у пісьменьнікаў з рабочых, як Цішка Гартны, Алесь Гарун, Ф. Шантыр. Неадлучная іх прывязанасьць да майстэрні, якая дае хлеб на жыцьцё, рэгулюе іх думку і фармуе іх ідэолёгію.

Праўда, умовы дзесяцігадзіннага працоўнага дня, разам з дадатнымі бакамі, у той-жа час адбіралі ў гэтых беларускіх пісьменьнікаў мажлівасьць цалкам аддацца літаратурнай творчасьці, пашыраць свае веды і гэтым паглыбляць сваю творчасьць. Вольны час, які заставаўся ад працы ў майстэрні, забіраецца грамадзкаю працаю, без якое нельга пашырацца справе культурна-нацыянальнага адраджэньня. Для пісаньня застаюцца выпадковыя ўрыўкі часу, часта аднятыя ад сну ці купленыя прымусовым беспрацоўем. Лічаныя часопісі не маглі плаціць гонорару, і літаратурная іх праца ўваходзіла ў склад грамадзкіх абавязкаў. Гэтыя жорсткія абставіны прыводзяць да таго, што на працягу ўсяго так званага "нашаніўскага" пэрыоду у гісторыі беларускае літаратуры пераважная плённасьць працы большасьці пісьменьнікаў зусім абмяжованая. Свае зборнікі[1] выдае рэдка

  1. Да рэволюцыі апроч Янкі Купалы, выдалі свае творы: Цішка Гартны „Песьні" - Пецярбург; Зьмітрок Бядуля "Абразкі"-Пецярбург; Якуб Колас "Песьні жальбы", "Нёмнаў дар“ і інш.; М. Багдановіч "Вянок" і інш.