Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦЬВЁРДЫМІ КРОКАМІ

(Да організацыі пісьменьнікаў „Полымя“)

Кастрычнікаўскі пэрыод беларускае літаратуры атрымаў багатую спадчыну з часоў яе нашаніўскае пары. Цэлы шэраг здольных імяў беларускіх песьняроў і пісьменьнікаў з досыць значным літаратурным багажом быў каштоўнейшаю спадчынаю яму. Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гурло, Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны і інш. пераступілі парог у новы час, ужо прайшоўшы доўгую і складаную паласу ў сваёй творчай працы. На сваіх лерах ім давялося апець рознастайныя праявы жыцьця і працы, мук і жаданьняў беларускіх працоўных гушчаў. Першыя хвалі нацыянальна-рэволюцыйнага руху набывалі сілу свайго ўздыму і тэмп свайго разгону у іх сьвежых, бадзёрых, воклічных напевах. Вера і надзея на лепшыя часы, трывожыўшыя знадворку спакойную лапцюжную Беларусь, надавала сілы і моцы, гарту і жыцьцёвасьці гэтым песьняром, будзіцелям свайго народу. Сума цяжкіх умоў існаваньня беларускіх рабочых і сялян, зразумелая кожнаму пісьменьніку, увабраная кожным з іх у сваё нутро, давала сака-