віты зьмест яго творам. З беларускае літаратуры нашаніўскае пары стала вядомым у розных краёх аб сапраўдным імі прыгнечанай Беларусі. Вакола „Нашае Нівы“ гартавалася літаратурная думка, якая пераламляла ў сабе перадавыя ідэі ў рэволюцыйным і беларускім нацыянальна-культурным руху.
І вось, калі апошні вырас у магутную рэволюцыйную сілу, разламаў і нізрынуў старыя ўстоі жыцьця, нанова адчыненую дарогу спадкі нашаніўскае літаратурнае працы ляглі грунтоўнейшым памостам.
На гэтым памосьце і пачалі апірацца асновы і падмуркі далейшага культурнага будаўніцтва. Але разьвіцьцё здарэньняў, іх зьмест і форма ўплылі на непасрэднасьць і рашучасьць у справе разгону гэтага апошняга. Круты пералом, унесены ў беларускую гісторыю Вялікім Кастрычнікам, быў нагэтулькі магутным, рашучым і нечаканым, што на нейкі час мэрам-бы ашаламаніў асобных з песьняроў нашаніўскае пары. Прызываючы свабоду і вызваленьне десятак гадоў перад рэволюцыяй, яны не спадзяваліся, што яе прыход будзе гэткім бурлівым і празрыстым. Патрабавалася некалькі часу на тое, каб агледзецца, апамятавацца і пазнаць у твары рэволюцыі жаданую багіню соцыяльнае і нацыянальнае свабоды.
І Янка Купала, і Якуб Колас, і Алесь Гурло, і Зьмітрок Бядуля з іншымі вобмацкам, але ўверана набліжаліся да яе вобразу. Вершам „На сьмерць