Алесь Гарун у вершы „Муляру“ бадзёрыць тых, хто складае вялікі мур для вастрогу, і ўпэўняе, што іх праца пабудуе зьняволеным працаўніком:
Мур вялікі вольнай волі, |
Гэты мур будуе кожны рабочы, хто сваëю працаю корміць сьвет, а сам застаецца ў няволі. Для мура стукае молат шаўца і шыпіць пілка пільшчыка; для яго гудзе кавальскі мех і б‘е кавальскі молат. Зьяднаная сіла працоўных адна здолее гэты мур узьнесьці на зямлі…
Хв. Чарнушэвіч адчувае абуджаючы сыгнал кавальскае працы, на гукі якое вырасьце падмога:
Куй, каваль! Зялеза гнецца… |
*
Лера памянёных пісьменьнікаў кратае рознастайныя процэсы працы, находзіць у іх хараство і мотывы вызваленьня, і пісьменьнік у кожным руху работніка, у кожным яго стуку чуе водгалас надыходу свабоды. Працоўнымі мотывамі час-ад-часу захатляецца і Янка Купала. Як і другія, ён падглядае шаўца пры варстаце, каваля пры горне. Але Янка