Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Паўстае пытаньне, чаму такі эпітэт — „цацанкі“? Няўжо толькі для музыкі? Або:

Спраўляюцца заручыны
Вясельніцы засмучанай
З вясёлым жаніхом,

„Чаму эпітэт „засмучанай“?

Няўжо толькі для рыфмы? Або чаму іменна ўсім Беларусь павінна дагаджаць, калі яна „на куце ў хаце сваёй села“?

Вось гэты доўгі допыт у тоне і напрамку допытаў крымінальнага вышуку А. Бабарэка ўжыў для Янкі Купалы не здарма. Крытыку прышло ў розум улічыць поэту наводнымі пытаньнямі не ў якім-кольвечы „дробным ідэёвым непаразуменьні“, а чуць не… у контр-рэволюцыйным ухіле. Гэтыя яхідныя, са злосным выразам на твары запытаньні, гэтыя намёкі і наводы служылі крытыку вышэйшым самалюбаваньнем сваёю здольнасьцю няўмольнага прокурора. Нешта накшталт Робесп‘ера…

Так крытыку вялікасьць свайго вобразу лунала ва ўласным выабражэньні. Сапраўды-ж, грозны прокурор быў ня чым іншым, як сіратлівым Санчо-Панчо. Нават горш гэтага. Спусьціўшы некалькі часу пасьля свайго Скэтлянд-ярдаўскага допыту Янкі Купал у артыкуле „Вясну радзіла восень“, А. Бабарэка к дваццацігадоваму юбілею песьняра, у кніжачцы „Маладняк — Янку Купалу“, гавора зусім іншае аб творчасьці і духоўным „я“ песьняра. Паміж іншым, на гэты раз нядаўні абвінавайца ўзьдзявае