Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/300

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лінскі“ гэтак „крушит“ „Безназоўнае“ і яго аўтара: „У зборніку 1925 г., — піша ён, — Янка Купала акунаецца ўжо ў „Безназоўнае“, знача, невядомае, што знаходзіцца за межамі пазнавальнасьці. І вось адкрываецца зборнік вершам, у якім гучыць затайная ўсьмешка (?!).

… О, так! Я — пролетар!..
Яшчэ учора раб пакутны
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!
Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно… Ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі.

„А далей і само „Безназоўнае“:

Спачатку яно шалясьцела
Вельмі нясьмела,
А потым лізнула ваконца
Ціха, як сонца.

„І чамусьці гэтае „яно“ далей называецца ліхам:

Во, як пачалося ў нас ціха
Тое ўсё ліха,
Што нат беларускія межы,
Ўсталі з залежы.

Ясна, можна тлумачыць гэты сымболь, як вобраз ідэі адраджэньня Беларусі, як вобраз і самой Беларусі, але можна разумець і што-небудзь іншае (!), калі зьвярнуць увагу на такія выразы, як (курсіў наш. — З. Ж.):

Сяляне і сялянкі!
Цацанкі-абяцанкі
Забывюцца для вас.