Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на сябе маску абаронцы і кажа: „У поэты яшчэ з маленства зараджаецца вось гэта думка, каб сынтэзаваць сонца і волю“ далёкіх прастораў з „вялікім морам людзкога, забытага шчасьцем жыцьця“. І далей: „У Янкі Купалы вызначаецца гэткі прынцып творчасьці, а іменна — прынцып клічу, каб выклікаць водклік у сонным сяле“, — каб „усю Беларусь — неаб‘ятну, як мора, убачыць у ясным, як сонца, сьвятле“. Трэці прынцып творчасьці Янкі Купалы такі: „песьня — гэта зброя змаганьня за лепшую будучыню роднага краю“. І нарэшце, А. Бабарэка заключае аб Янку Купалу: „Гэтым усім, ясна, ня вычэрпваюцца ўсе прынцыпы творчасьці поэты. Яны багаты і рознастайны, як багата і само „я“ поэты, якое матэрыялізавана ў мастацкім слове. Мы гэтым хочам толькі адзначыць, што яны вызначаюцца некаторымі фактамі з асабістага жыцьця. Імі-ж да некаторага стопню вызначаецца і агульная накірованасьць сьветагляду поэты, які характарызуецца імкнёнасьцю —

С цэлым народам гутарку весьці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцьця“.

Ці-ж трэба было больш трэзвага, больш бесстароньняга падыходу да найвялікшага з беларускіх песьняроў, як гэта зроблена ў прыведзеных вытрымках? І яшчэ цуднейшым рабіўся папярэдні выбрык А. Бабарэкі, які сьведчыў аб нясталасьці крытыка, аб дзяцінстве, занесеным на старонкі часопісі, аб мудрагельстве, замест сур‘ёзнае і адказнае справы. Нельга-ж кіравацца правілам, што папера ўсё цер-