Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/297

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перасыпаў, як макам, вострымі, размашыстымі сказамі на старога заслужанага пісьменьніка, літаральна ўтаптаўшы яго ў гразь. Аб „Заранках“ Ул. Гайдукевіч зрабіў гэткія вывады: „Зборнік вершаў Я. Журбы „Заранкі“ паказвае нам: 1) як ня трэба пісаць маладым нашым поэтам; 2) чаго ня трэба друкаваць ў гэты час нашым выдавецтвам, калі беларускаю літаратураю пачынаюць цікавіцца суседзі нашы, і, калі, пры адсутнасьці поўных збораў твораў нашых выдатных пісьменьнікаў, гэткія зборнікі будуць лічыцца за „ўзорнае“ (лапкі Ул. Г.) з беларускае літаратуы… Трэба адразу сказаць, што з гэткімі творамі не чакае слава ні Я. Журбу (якому трэба яшчэ, мусіць, гадоў 15 папрацаваць, каб навучыцца хоць „гладкія“ (лапкі Ул. Г.) вершы пісаць), ні нас, беларусаў. Шкада толькі, журботна, што кнігу надрукавалі ў ліку 3.000 экз.“

Здарылася так, што да зборніка „Заранкі“ надрукавалі портрэт Я. Журбы, дзе ён быў зьняты ў студэнцкай вопратцы дарэволюцыйнага фасону аўтар іншае фотографіі ня меў. І гэта натхніла Ул. Гайдукевіча выказацца аб прыведзеным выпадку гэткімі словамі паклёпу: „Пераблытанасьць зборніка („Заранкі“) вельмі гармоніруе фотографіі поэты, на якой ён нам зьяўляецца ўва ўсёй „красе“ (лапкі Ул. Г.) наплечнікаў з царскімі вэнзелямі і бліскучых гузікаў. Гэта-ж 1924 г., гэта-ж восьмы год рэволюцыі!.. Але лепш ня будзем успамінаць, бо ён і сам пэўна пачырванее“.