Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насычанасьць малюнкаў паднімалі гэты твор Я. Коласа на высокую ступню мастацкіх дасягненьняў. Аб гэтым ня было спрэчкі. Між тым маладняковец Л. Жыцень, наперакор усяму і ўсім, у тым ліку і здароваму розуму, агаласіў сваю асабовую думку аб „Новай Зямлі“. У „Радавай Руні№ 3-4 за 1924 год, у артыкуле „Слова аб літаратуры“ ён так „атэстуе“ знатны твор Я. Коласа і яго самога: „А цяпер павалэндаемся па нашай літаратурнай палісадзе (а стылік, бачыце, стылік!). Нашы рэцэнзэнты, хоць маладыя і нехлямяжыя (!), хочуць давесьці, што „Новая Зямля“ Я. Коласа ёсьць „монумэнтальнейшы твор і выдатнейшая зьява ў беларускай поэзіі“ (лапкі Л. Ж.), „буйны твор“ (лапкі Л. Ж.), які ня ведае сабе роўнага твору“… Але „калі глядзець на яго з гістарычнага боку, то ў ім ёсьць дзікі (!?) народніцка-інтэлігенцкі патрыотызм і ўласьніцкія прывычкі, якія ня маюць апраўданьня (!)“. І, згодна Л. Жыценю, з ім трэба толькі так паступіць: „Прачытаўшы, ставім яе з даволі несамавітым настроем на паліцы для кніг побач Шэйна ці Федароўскага — вось так, на ўсялякі выпадак“. Хвасянуўшы па Я. Коласавых „немачных песьнях жальбы“, крытык курыць ладан маладым пісьменьнікам, у ліку якіх лічыць сябе.

Сьледам за Л. Жыценем у № 5 за 1924 год часопісі „Маладняк“ на зборнік вершаў Я. ЖурбыЗаранкі“ накінуўся з лаянкаю другі крытык, Ул. Гайдукевіч. Сваю рэцэнзію-лаянку на гэту кніжку ён