Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/298

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад гэткае інсынуцыйнае крытыкі пачырванець было ня дзіва. Дзіва было, што самі крытыкі ад яе не чырванелі. І рабілася яшчэ большае дзіва, адкуль у іх набылася ў кароткі час сланёвая няўразьлівасьць ад прыёмаў, і тону свае крытыкі. Гэта была шкодная ўласьцівасьць, але чамусьці некаторым ранейшым маладнякоўцам уласьцівая. Ішлося, як знарок, водлуг пагаворкі: „Калі хочаш, каб на цябе зьвярнулі ўвагу, зрабі якую-кольвечы дурасьць“. Некаторым гэта дурасьць здавалася спрытам або нават і геройствам… Прынамсі Н. Чарнушэвічу ў ролі крытыка, які таксама раней быў маладнякоўцам[1]. У сваім артыкуле „А. Гурло як поэта і грамадзянін“ (№ 6 часоп. „Маладняк“ за 1924 г.) ён гэтак раўняе А. Гурло з Я. Коласам (А. Гурло ў той час належаў да тае-ж організацыі, што і яго крытык): „Песьні жальбы“ (Якуба Коласа) — гэта тлень, перададзеная ў архіў. „Званы працы“ (А. Гурло) — гэта веснавейны сьпеў, гэта пясьнярскі падарунак першым (!) прывідам, вечна маладое пролетарскае вясны… Яго апошнія творы багаты ня толькі пролетарскім зьместам, яны багаты і формай. Старыя формы — спадчына аўторытэтаў нашаніўцаў адкі-

  1. Н. Чарнушэвіч прызнае зараз свае ранейшыя абмылкі, і гэта яму прасьціма Гайдукевіч-жа ня ў моцы гэтага зрабіць. Наадварот, гэты з маладых ды раньні крытык, праўда, зараз не выступаючы пад гэтым „аслаўленым“ псэўдонімам, у далейшым падаў аб сабе некалькі вестак, яшчэ болей падняўшых яго „славу“.