Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Натхненасьць Я-ра пры разглядзе пытаньняў танцу, фактычна, зводзіцца ня больш ня менш, як к проблемам пабудаваньня нацыянальнага балету, які чакае свайго генія — і толькі… Навошта-ж пры гэтым натхненыя выгукі і прэтэнцыёзныя заявы? Геніі і проблемы?

Вось галоўнае ў зьмесьце першага нумару часопісі „Узвышша“. Абеглы агляд дазволіў нам адмеціць гэта зусім бесстаронна, з пункту гледжаньня об‘ектыўнага чытача. Ня наша віна, што фарбы атрымаліся цёмнымі, шэрымі, смутнымі. Імі перапоўнена часопісь маладых пісьменьнікаў-узвышаўцаў. Першым выступленьнем сваім не стварылі яны таго ўражаньня, аб якім казалі ня раз, якім няўмеру ганарыліся. Можа, скажуць нам, — ня можна рабіць заключэньня па першым выніку працы. Можа і ня трэба. Можа ў наступным узвышаўцы накіруюць свае погляды ў іншы бок. Можа задзёр галавы на „камандныя высоты“ заставіць апусьціцца іх узрокам на нізіны, без якіх астанецца для іх адно — лётаць пустым балёнам у бязьлюдных прасторах? Усё можа стацца — але гэта датыркае наступнага. Мы-ж кажам аб сёнешнім, аб цяперашнім. Гэта цяперашняе ня ў іх карысьць. Узвышаўцы правялі рэзкую мяжу ідэолёгічнага спаду ад настрою і поглядаў, як старэйшых пісьменьнікаў, гэтак і маладнякоўцаў. Узвышша атрымалася зусім ня ўзвышшам. Ад яго ня вее духам бадзёрасьці, жыцьцёрадасьці, веры ў соцыяльнае адраджэньне. Іх часопісь — як-бы сабраная кніжка