скаргаў па мінулым. Яна наводзіць сум. Яна сыгналізуе трывогу аб згубе маладымі пісьменьнікамі асноўнай якасьці для здаровае творчасьці ў нашу кіпучую будаўніцтвам новага жыцьця сучаснасьць.
Адкуль гэта ўсё? У чым прычына? Грунтоўная — гэта ў дыфэрэнцыяцыі ідэолёгічных плыняў, што яны вырасьлі на глебе концэнтрацыі матэрыяльных рэсурсаў па засеках асобных станаў. Аформленьне багатага сялянства і гарадзкое буржуазіі; мірная паласа будаўніцтва, якая дае абываталю мешчаніну спакойнае жыцьцё; стараньне забыць бурлівыя гады грамадзянскае вайны і агромністых парушэньняў ва ўсіх галінах жыцьця грамады. Усё гэта нямерна цісьне на людзкую думку, на процэс яе ператварэньня ў тую ці іншую рэч. Не здарма ад некаторых узвышаўцаў даводзіцца чуць увераныя заявы аб тым, што цяпер рэволюцыі няма. Гэта формула — цяпер рэволюцыі няма — атуманьвае чыннасьць бунтуючае думкі, зьвязвае волевыя парываньні, закалыхвае чуласьць адчуваньняў. Заспакоеная думка не пераносіцца да сусьветнай сытуацыі, багатае рэволюцыйнымі абставінамі. Тыя сілы, што вульканізуюць сьвет, непасрэдна выходзячы з нетраў рашучага, грандыёзнага будаўнічага палу ў нашым Саюзе Рэспублік, ня лічацца ўзвышаўцамі за рэволюцыйны процэс, бо ня гудуць стрэламі і ня блішчаць пажарамі. Цяпер рэволюцыі няма — а таму адыдзем ад зямлі, кіньма нізіны і пакіруем на высоты… Ізноў без хаценьня (будзем думаць), а ўзвышаўцы першыя