Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тых мотываў Ф. Багушэвіч — дробны шляхціц, захоплены народніцкімі ідэямі, прайшоўшы школу польскага паўстаньня супроць царызму, і ў моц усіх гэтых прычын абставіны прадыктавалі яму апынуцца ў лягеры „нашага цёмнага брата“. Тое-ж самае трэба бачыць і ў адносінах сформаваньня ідэолёгіі В. Марцінкевіча ды Я. Няслухоўскага. Пры гэтым яшчэ адно фальшывае сьцьверджаньне ў А. Бабарэкі — гэта непаддатнасьць пісьменьнікавага пункту гледжаньня да зьмены пад націскам гістарычна-соцыяльных парушэньняў. Янка Купала ў час выйсьця на літаратурную ніву выказаў гэткую самаацэнку:

Я не поэта, крый мяне божа!
Ня рвуся я к славе гэткай ні мала,
Хоць песеньку-думку і высную можа,
Завуся я толькі Янка Купала.

І гэта дае А. Бабарэку заключыць, што Янка Купала ацаніў сябе, як „ціхага“ і „няпрыметнага“ чалавека, ажно на дваццаць гадоў. Чаму і што яно гэтак вышла? Я. Купала захацеў так? Ніколі ня было! Калі ён вышаў на літаратурную дарогу, то ён быў першы з народу пясьняр, які папаў у ўмовы нярухомасьці, зацішша ў беларускім грамадзка-політычным жыцьці. Гэта зацішша прадыктавала яму скромныя няўвераныя словы. Калі-ж соцыяльныя сілы ўзьнялі беларускую цаліну, калі атрымаўся „рух вады“, Янка Купала атрымаў новы штырхач, быў пакліканы да адпаведнейшых абавязкаў, з якімі зусім не маглі ўжо гадзіцца словы — „…ня рвуся я к славе