аб самаацэнках пісьменьнікаў. „Матэрыялам для суджэньня аб такіх самаацэнках зьяўляюцца перш за ўсё самі самаацэнкі, якія знайшлі сваё выражэньне і слоўнае аформаваньне. Іншых матэрыялаў дастаць надзвычайна цяжка, калі не сказаць, што зусім немагчыма“. На падставе гэтага А. Бабарэка робіць свае заключэньні. Згодна гэтых заключэньняў, В. Дунін-Марцінкевіч дае „гасьцінцы“ (лапкі А. Б.) „простаму народу“ (лапкі А. Б.), Ф. Багушэвіч „бароніць“ свайго (лапкі А. Б.) „нашага цёмнага брата“ (лапкі А. Б.) і робіць „мужыцкую“ (лапкі А. Б.) справу“. Адзін дае простаму народу як-бы ад збытку, ад зьлішняга, другі піша вершы, складае песьні з патрэбы ў грамадзкай „музыцы“ (лапкі А. Б.) беларускага селяніна“. Няслухоўскі пасыўны, больш эмоцыянальны, чым валявы. У азначаных матэрыялах самаацэнак трох пісьменьнікаў адбіваюцца зачаткі трох пісьменьніцкіх тыпаў і г. д. Бачыце, па А. Бабарэку выходзіць, што пісьменьнік ёсьць нешта самамэтнае, незалежнае ад вакольваючых яго абставін. Хоча казаць гэтак — і кажа, хоча думаць так — і думае. У сваіх творах адбівае свой асабовы сьвет. Фактару экономічнага стану і клясавае залежнасьці А. Бабарэка прызнаваць ня хоча. Не прызнае ў сваіх заключэньнях А. Бабарэка і іншых мотываў, як політычная сытуацыя і міжнацыянальныя суадносіны. „Багушэвіч залічае сябе да нашага цёмнага брата“, „мужыка“. Няўжо таму, што Ф. Багушэвічу захацелася гэта зрабіць? Напэўна ня з гэ-
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/282
Выгляд