Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/281

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трымаецца ў руках аўтара і ў скутку артыкул толькі заграмаджае часопісь. Да чаго і што вёў аўтар — ня ясна.

Куды ясьней думка выглядае з артыкулу Я. ПлашчынскагаКніга лірыкі“ як мастацкае цэлае“ („Вянок“ М. Багдановіча). Я. Плашчынскі таксама прыхільнік формалізму. Але ён менш хілкі у карыстаньні ім. У проф. А. Вазьнясенскага не ўлавіць думкі, яна склізкая, як вужака, а ў Я. Плашчынскага яе істота сюд-тут і пакажацца. Ды яе Я. Плашчынскі не хавае, ня тоіць. Згодна яго думкі — „амаль кожны поэта ў сваёй асобе двуісны“. З гэтаю двуіснасьцю і сам Я. Плашчынскі. І вось адна яго істота цягне ў адзін бок, другая — у іншы. Як прастыдыжытатар гайдаецца ён між імі. Вось-вось хоча кінуцца, а пасьля і падапрэцца. Але падпоркі яго не бароняць.

Сутнасьць думак і вывадаў Я. Плашчынскага зразумелы — гэта прозаічна падмацаваныя думкі і вывады Я. Пушчы ў яго вершах. „Васільковая краса бясьсьмертнае істоты эмоцыянальнага поэты“ бог — дух сьвяты, ваколсутны і недатычны. Выходзячы з гэтага, Я. Плашчынскі перадае ў пашыраным тлумачэньні думкі аб М. Багдановічу, закранутыя ў дэклярацыі, і на падставе іх разглядае творчасьць поэты…

Разгляду некаторых літаратурных пытаньняў прысьвячае свой артыкул „З літаратурных нататак (Бабарэка)/З літаратурных нататак“ і А. Бабарэка. Найважнейшая і цікавейшая з іх — гэта