Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Цёмны сам, белы вус,
Пядзі тры валасы;
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала…
З цяжкай працы мае
Карыстаюць усе…

|}

Якуб Колас, згаджаючыся з гэтаю відавочнасьцю, дадае:

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі,
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новага вясна.
Ці-ж мы, хлопцы, рук ня маем?
Ці-ж нам сілы бог ня даў?
Ці-ж над нашым родным краем
Прамень волі ня бліскаў?

Голас абодвых пісьменьнікаў звонкім рэхам разыходзіцца па глухіх куткох Беларусі. Іх песьні завучваюцца напамяць, дэклямуюцца на вячорках па сёлах і мястэчках, будзяць пачуцьцё бадзёрага настрою ў гушчах беларускага юнацтва. Адначасова з імі разносіцца выяўленьне хараства і прыгожасьці нядаўна пагарджанае, беларускае мужычае мовы. Газэта „Наша Доля“, а пасьля яе зачыненьня на 6 нумары, яе пасьлядоўніца — „Наша Ніва“, становяцца ўлюбёнымі газэтамі. Імі зачытваюцца і з цікавасьцю абгаварваюць новапаўстаўшыя зьявішчы, як адраджэньне свае мовы, працоўнае культуры і… незалежнасьці Беларусі. Помеж з глыбокімі плынямі