Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па пролетарскім шляху разьвіцьця беларускай літаратуры, і з гэтага шляху ніякія злыдні нас не саб‘юць. Іншага шляху мы ня ведалі, ня ведаем і ня мысьлім“[1]. Для абгрунтаваньня свае заявы ўзвышаўцы абмяжоўваюцца пакуль падкрэсьліваньнем формальнай неабходнасьці дыфэрэнцыяцыі „політасьвета для політасьветы, літаратурныя згуртаваньні — да разьвіцьця літаратуры“. Гэтым, вядома, паказваюцца ні шляхі, ні лёзунгі, не выпукляецца і зьмест пролетарскіх асноў. Паглядзім, як пойдзе далейшае разьвіцьцё кожнага з аб‘яднаньняў.

*

Помеж з гутаркамі аб расколе „Маладняка“, жылі думкі ў мінулым 1926 г. аб патрэбе згуртаваньня ўсебеларускага саюзу пісьменьнікаў. Адзін час гэтыя думкі набліжаліся да ажыцьцяўленьня, пасьля паціху зьніклі. Між тым яны адпавядалі вымаганьням часу. Заклад усебеларускага саюзу пісьменьнікаў дыктуецца самім жыцьцём. У нас, на Беларусі, паміма існуючых аб‘яднаньняў „Маладняк“ і „Узвышша“, ёсьць шмат пісьменьнікаў, якія застаюцца па-за межамі організацый. Праўда, яны згрупаваны вакола „Полымя“, але гэты выгляд групаваньня, як-бы сказаць, неаформлены. Яно не адпавядае формам патрэбнае організацыі. З-за гэтага беларуская літаратура не прадстаўляе з сябе цэлага організацыйнага будынку, застаючыся ў пройгрышу. У РСФСР ня так даўно адбылося заснаваньне агульна-расійска-

  1. Савецкая Беларусь“, № 285 ад 15 сьнежня 1926 г.