Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у іх творчасьці: У. Дубоўка завярае нас на часе аб нясыходзе з грунту грамадзкай сучаснасьці. Адзнакі гэтага відаць у яго пазьнейшым вершы „Навальніца“, густа прасочаным ідэямі клясавых супярэчнасьцяй.

Іншая справа, калі мы знаёмімся з абгрунтаваньнем ідэёвае пляцформы самімі ўзвышаўцамі. Тут сапраўды няздорава. Да прыкладу, А. Бабарэка, як тэорэтык узвышаўцаў, выказвае такі погляд на літаратуру: „У беларускім прыгожым пісьменстве ёсьць розныя творы. І гэта ад таго, што ня ўсякі пісьменьнік імкнецца даць мастацкі твор, а часта кіруецца ўсякімі пабочнымі патрэбамі ці інтарэсамі таго ці іншага дня, або тэй ці іншай грамады людзей, якую ён выражае ў пісьменстве“. Думка ясная — прэч усякую рэволюцыйнасьць, усякую пролетарскасьць, а падавай агульна-людзкасьць, надклясавасьць і сапраўды „мастацтва для мастацтва“[1]. Яшчэ ў бытнасьць А. Бабарэкі ў шэрагах „Маладняка“ можна было чуць яго няўстойнасьць у справе пабудовы пролетарска-ідэолёгічнага зьместу ў літаратуры, да чаго ён імкнуўся. Тады ён (на зьезьдзе „Маладняка“) абараняў „клясавую сьвядомасьць пролетарска-сялянскай клясы“. Выйсьце з „Маладняка“ дазволіла А. Бабарэку пашырыць сваю тэзу ў бок надклясавасьці. Аднак, гэта не памяшала ўзвышаўцам у сваім комунікаце перадлюдне зьцьвердзіць, што „мы (узвышаўцы) у сваёй літаратурнай дзейнасьці напорна ішлі і ідзем

  1. Чырвоны Сейбіт№ 1За культуру мастацтва!“.