Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

леньне шырокія колы перадавога сялянства і беларускіх рабочых. Беларуская народная інтэлігенцыя, наогул, пасьля 1905 году, у вялікай колькасьці накіравалася ў шэрагі ваяк за соцыяльна-нацыянальнае вызваленьне Беларусі. Гэткім чынам уся праца ў гэтым напрамку перанеслася на плечы самога беларускага працаўніка, без дапамогі пахаджэнцаў з іншых станаў. У партыю "Беларуская Соцыялістычная Грамада" ўліліся сяляне і рабочыя, прыдаўшы ёй больш радыкальны характар; значная лічба гарадзкіх і местачковых організацый РСДРП, разбаўленыя сьвядомымі беларускімі рамесьнікамі, таксама падвострылі ў сябе беларускае нацыянальнае пытаньне (Капыльская орган., Клецкая, Слуцкая і інш.). Падстава для пашырэньня беларускай нацыянальна-культурнай работы ўзмацнілася, і ўмовы для далейшага яе разьвіцьця беларускае літаратуры былі на воку. Але творчасьць пісьменьнікаў, якія выступілі на літаратурную арэну да рэволюцыі, калі ўмовы адлічаліся ад наступіўшых пасьля 1905 году, стала нездавальняючай для новага чытача, чытача-селяніна, рамесьніка і народнага інтэлігента (настаўнік, паштавік, чыгуначнік, канторшчык). Падышла пара казаць не аб селяніну ды рамесьніку, а выслухаць, што ён сам скажа аб сабе, які яго настрой, яго жаданьні і імкненьні. І вось на сцэну зьяўляюцца першыя народныя пісьменьнікі: Янка Купала (Іван Луцэвіч) і Якуб Колас (Кастусь Міцкевіч) - абодва сыны вёскі, сяляне. Першы з іх яшчэ пачынае сваё пісаньне