Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ская служба" і інш.) і вершаў, заплаціў за ўдзел у рэволюцыйнай працы астрогам.

У вогуле, памянёнае пакаленьне пісьменьнікаў, якіх можна аднесьці да катэгорыі народнікаў-раволюцыянераў, у той-жа час былі апошняю ступнëю у пераходзе беларускае літаратуры да народнага поэты і пісьменьніка. Вышаўшы з асяродку дробнабуржуазных пластоў шляхты, служачых, гарадзкіх мяшчан, яны ў большасьці маглі атрымаць вышэйшую адукацыю і праз гэта высунуцца над працоўнымі гушчамі, і, хоць на невялікім, але ўсё-ткі на адгоне, назіраць за сялянскім жыцьцём і за яго запытаньнямі. З гэтага боку пісьменьнікі-розначынцы болей набліжаюцца да інтэлігенцкае формацыі. іх выступленьне справодзіць сабою скон народніцка-сантыментальных плыняй у беларускай літаратуры і спатыкае нараджэньне рэалістычна-рэволюцыйнага напрамку. Глебаю для апошняга служыць рэволюцыя 1905 г.

Для беларускага працаўніка рэволюцыя 1905 г. была будзіцелем яго політычна-соцыяльнае і нацыянальна-культурнае сьвядомасьці. Беларускія соцыялістычныя партыі і соцыялістычны партыі агульнарасійскага характару, як соцыял-дэмократычная, соцыял-рэволюцыйная, а таксама нацыянальна-соцыялістычныя партыі другіх народаў (Бунд, ППС, СДЛіП), аддаючы належную ўвагу нацыянальнаму пытаньню, прылучылі да змаганьня за нацыянальнае вызва-