Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рускіх працоўных гушчаў. Да прыкладу, у вершы "Хрэст на свабоду" мы чуем гэткія словы:

На усходзе красна неба,
Нас ня дзівіць - так і трэба!
Кроу ракамі льлецца ў мора,
Салдат гіне там ад гора
Без кашулі і бяз хлеба.
Нас ня дзівіць - так і трэба!
Гоняць сына, гоняць мужа,
Цара слухаем мы дужа;
3 душы рвецца скарга ў неба,
А мы маўчым - так і трэба!
Жандар стрэле, казак б'ецца.
У народа сьпіна гнецца
Ад налогаў з солі, з хлеба,
А мы плацім - так і трэба!..

У вершы "Над крывавымі разорамі" поэтка прызывае гартаваць свае сілы да помсты. З чужыны яна шле гарачыя бадзёрыя словы аб патрэбе не здавацца пад уціскам перамогшага ворага. Цётка з-за непасрэднага ўдзелу ў рэволюцыйным змаганьні, якое падарвала яе сілы, не магла напісаць столькі, наколькі яна была здатна. Аднак яе літаратурная спадчына займае пачэснае месца ў гісторыі беларускае літаратуры.

Яе равесьнікі, К. Каганец, Ядвігін Ш. і інш., таксама ўдзялялі ў сваёй творчасьці багата месца рэволюцыйным мотывам. К. Каганец, напісаўшы некалькі п'ес ("Модны шляхцюк“, „Двойчы прапілі“ і інш.), апавяданьняў ("Пра пана Ленскага", "Цар-