усё-усенькае і цяжарам давяць нутро, а яму літаральна рагоча шырокі разьліў жыцьця. Хвалі гэтага жыцьця перакідаюцца праз найвышэйшыя муры і „гамонкаю радаснай“ сыплюць радасьць, уздым.
Горад пенны гудкамі рагоча, |
А са страшных сьцен змывае ўвесь сум месячык, які —
Цэдзіць праз сіты праменьні |
І яго цздзіва —
Сьцелецца кужалем |
Урэшце, —
Будуць аблутаны сьветлымі чарамі |
Гэтая руж у фарбах гораду, якую падгледзеў Аркадзь Моркаўка, суліць, урэшце, песьняру стаць на цьвёрды грунт мажорных тонаў, на дарогу без калдабоін. Налёты мінорных адзеньняў — то спадчына сельскіх палёў, вельмі вузкіх і цесных для поэты. Яны не дазволілі яму разгарнуцца, агледзецца і праканацца ў сваім харастве таму, што іх хараство ўступіла для поэты хараству іншаму, адлучанаму ад вясковага, палявога… Апошняе — заспакойлівае, заціхае…