… ня ўмоўчыць аб знойдзенай долі, |
Як бачым, што дужа прыемна, — пясьняр правільна ўглядае бок, з якога сьвятло надыходзіць, — гэта адраджэньне краю, агульная доля, якая „знойдзена“, зразумела, у скутку вялікіх выбухаў Кастрычніка. У гэтым пункце нявыбраны скарб поэтычнага натхненьня, да таго — натхненьня, асеянага грамавою зыркасьцю, бліскучай бадзёрасьцю.
Выясьняецца, сочачы за далейшымі творамі Аркадзя Моркаўкі, што ўсё-ткі ён не адыходзіць ад першакрыніцы сваіх пачуцьцяў, даўшых нам „Крык вуліцы“. Ім усё-ж абурае „хмель веснавы“, які „сэрца комсамоліць“. Пясьняр нават сам зьдзіўлены таму, наколькі яго нутро глыбока захоплена магутнасьцю „пазываў“, і прызнаецца, што „душы не скаваць сілай сталі“.
Гэта ня можа не здаволіць тады, калі хвілінамі прамігаюць „хмаркі“ і выблісквае „сьлёзка“. Тым болей наш настрой падмацоўваецца, калі мы знаёмімся з рэдкімі, але дужа гучнымі моцнымі мотывамі гораду ў творах нашага поэты.
Аркадзь Моркаўка зьлёгку, як-бы прабуючы, крануўся іх у сваёй творчасьці, даўшы некалькі выразных прыкладаў. Яго горад, папершае, ня сумны, не адмоўны, не адмоўны — як-то сустракаем мы, да прыкладу, у Гурло і іншых. Наш поэта спыняецца не на страшных мурох, якія ў таго-ж Гурло засланяюць