Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аркадзь Моркаўка таму і пашоў у горад, каб паслухаць „крышталёвых гукаў“, „звонаў, якія ўразаюцца стальлю ў брук“.

З гэтага боку ён амаль што ня процілежны Паўлюку Трусу. Гэты канчаткова ўвайшоў у „цінай тканыя загоны“, у „бялявы іней“.

Для Паўлюка Труса гарадзкія сьцены — „панурыя“; за імі, за гэтымі сьценамі — „умірае комсамолец“. (У Аркадзя Моркаўкі — „сэрца комсамоліць“ — у горадзе). Паўлюк Трус наглядае хаду Кастрычніка па ціхай вёсцы.

Як магутна-чырвоныя, роты
Уздымалі над вёскаю сьцяг, —

таксама ў вёсцы „піонэр і паўстанец“. І калі яму надумаецца перанесьці пагляд сваіх вачэй на гарадзкія вобразы — гэтыя вобразы губляюць тонкія адценьні і гармонныя пералівы ў сваіх фарбах. Губляецца пікантнасьць лірычнасьці поэты, прызначанай для ўлову натуральных вобразаў вёскі, лесу, гаю поля, сонца і туманаў.

У вершы „Там вясна“ („Вершы“, выд. „Маладняк Паўлюк Трус паказаў сваю слабасьць… У гэтым вершы запазычаны думкі Якуба Коласа з вершу вельмі мілагучнага, вельмі гармоннага, зычнага „Сон Сьцёпкі ў вастрозе“ (з „Песьняў жальбы“). Тэй-жа слабасьцю аддаюць і наступныя вершы: „Астрожнік „Прывялі“, „Ён памёр“ (Збор. „Вершы“). Іх слабасьць дапамінае нашаму песьняру аб тым, каб ён не адрываўся ад свае стыхіі: толькі ў ёй Паўлюк Трус