Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

цыйнымі заданьнямі. Соцыялістычныя ідэі ў іх знаходзяць добрую глебу. І ў пачатку 1900 гадоў з сяброў беларускіх культурных аб‘яднаньняў гуртуецца беларуская соцыялістычная партыя „Беларуская Рэволюцыйная Грамада“. Апошняя на сваім сьцягу піша лёзунг „Соцыяльнае і нацыяльнае вызваленьне Беларусі“.

Гэты лёзунг „Беларускай Рэволюцыйнай Грамады“, якая ў 1903 г. пераймяноўваецца ў „Беларускую Соцыялістычную Грамаду“, акрэсьлівае ідэолёгічны напрамак у літаратурнай творчасьці новае пляяды беларускіх пісьменьнікаў, як: А. Луцкевіч, К. Каганец, Алёіза Пашкевічанка (Цётка), Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), А. Бурбіс і інш. Усе яны зьяўляюцца соцыялістымі, і сваю музу прысьвячаюць барацьбе за соцыяльнае і нацыянальнае вызваленьне беларускіх працоўных гушчаў.

Асаблівай рэволюцыйнасьцю адзначаецца творчасьць Цёткі, якая з галавою нырае ў хвалі рэволюцыйнага змаганьня, пішучы свае вершы перад выступленьнем на мітынгах, перад і пасьля демонстрацый, у політычнай эміграцыі. Яе вершы служаць проклямацыямі, у дзесятках экзэмпляраў распаўсюджваюцца сярод сялян і рабочых, абуджаюць іх рэволюцыйнае пачуцьцë. Праўда, праз гэта творы Цёткі ўступаюць іншым творам з боку мастацкага аформленьня, але сваім ідэёвым зьместам яны захапляюць чытача і адыгрываюць ролю будзіцеля бела-