Гэта старонка не была вычытаная
А. Гурло пераважна поэта прастораў і надзей. У апошнія часы яго разьвіцьцё нормальным парадкам сягае далей, уступіўшы ў рэволюцыйна-пролетарскае ўлоньне. Гэта натуральная хада поступу. Прымаючы пад увагу пору поўнасільля поэты — яму толькі перайшло за 35 — можна спадзявацца бачыць ад яго шмат каштоўнага для беларуска-працоўнае літаратуры. Тым болей гэта можа быць, калі ён не палянуецца папрацаваць над сабою з боку пашырэньня свайго вокагляду і з боку больш пільнай апрацоўкі свае мовы і тэхнікі вершаскладаньня.
Паступовае разьвіцьцё А. Гурло знамянуе нясупыннае разьвіцьцё беларускае літаратуры ў агульным ахопе і ў абасобленасьці да кожнага аўтара, а гэта сьведчыць ёй багатыя мажлівасьці. Дык вось — у надзеях над прасторамі!