і машын у заводзе. Хоча вобраз прастораў умясьціць у чатырох сьценах… Гэта цікава… Далейшае пакажа, як пойдзе яго разьвіцьцё на новым шляху і як сумее на ім утрымацца пясьняр. А пакуль мы радзім трымацца менавіта гэтага шляху. Мы радзім кінуць хістаньні і озіркі на самотныя развагі ды на любоўныя палотны. Яны не ўдаюцца поэту. Слабы, бяз плястыкі, бяз сочнасьці. Быў час, аддаў увагу — і годзі. Беларуская поэзія мае пэрлы гэтага жанру ад іншых поэтаў, якія і часам і талентам вышукалі іх досыць. Песьні каханьня Янкі Купалы цяжка перасягнуць здольнасьцю і прыгожасьцю. Вядома, гэтым мы ня думаем сказаць, што ў А. Гурлы нічога каштоўнага не напісана на адзначаныя тэмы. У адпаведным аддзеле яго зборніка „Барвенак“ — „Чары каханьня“ — ёсьць ня дрэнныя вершы, але яны напісаны як быццам бы між іншым, у вольны ад працы час, на пасьля, і таму — шмат слабейшыя за вершы на грамадзянскія тэмы. У іх не выглядае вялікай здольнасьці, бракуе ў іх і індывідуальнага пачуцьця. Занадта шмат вытыркае запазычаньняў, а дзе сваё, уласнае — там сочны прымітывізм як у форме, гэтак і ў рытме. Не пакрыўдзіцца поэта, калі мы скажам, што ён сам адвёў сваім малачароўным „чарам каханьня“ скупа месца ў „Барвенку“. З адзнаньнем іх другараднасьці, на добры лад яму ня трэба было-б даваць і таго, што дадзена з гэтага аддзелу; тады зборнік вышаў-бы больш цэльным і закончаным.
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/226
Выгляд