Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУПЧАСТЫЯ РУНІ

З шэрагу маладых беларускіх песьняроў ды пісьменьнікаў дадатна выдзяляюцца двое незаўрадных лірыкаў-поэтаў — гэта Паўлюк Трус і Аркадзь Моркаўка.

Абодва яны яшчэ маладыя ў жыцьці і ў літаратуры. Абодва ня гэтак даўно паказаліся ў сваіх творах на шпальтах беларускага друку — часопісі, газэты. Пакуль толькі адзін з іх, Паўлюк Трус, пасьпеў выпусьціць у кніжніцы „Маладняк“ невялічкі зборнічак сваіх лірычных твораў. Аркадзь Моркаўка яшчэ не дэбютаваў сваім асобным выданьнем і ўсяго абмяжоўваецца дагэтуль супрацоўніцтвам у часопісі „Полымя“. Паўлюк Трус напісаў троху болей Аркадзя Моркаўкі, але ўвогуле абодва напісалі яшчэ небагата. Ды гэтага ад іх нельга патрабаваць. Абодва песьняры толькі аформляюцца, толькі што выходзяць на шлях літарацка-поэтычнай працы. Гэта павінна брацца пад увагу пры ўсіх патрабаваньнях да песьняроў і пры ўсіх недахопах, якія ў іх могуць знайсьціся, калі падыходзіць да разбору іх твораў і да іх саміх.